Jz web - Развлекательный портал Скачать софт

Сеть учреждений образования представлена 28 учреждениями: 1 гимназия, 6 средних , 10 дошкольных учреждений, 7 учебно-педагогических комплексов школа-сад, 1 учреждение дополнительного образования,ДЮСШ, социально-педагогический центр с отделением социального приюта, центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации, работают 3 дома семейного типа. Наш адрес: 231103, Гродненская обл., г. Ошмяны, ул. Советская, 103 Электронный адрес: oshobr@mail.grodno.by

  • Css Template Preview
  • Css Template Preview
  • Css Template Preview
  • Css Template Preview
  • Css Template Preview
Управлению образования Ошмянского райисполкома требуются на работу родители-воспитатели детского дома семейного типа, приемные родители.


















































































Оцените наш новый сайт
Отлично
Хорошо
Не плохо
Ужасно

 
Управление образования Ошмянского райисполкома » “Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства”.

30 лістапада -1 снежня 2017 года на базе Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі адбыўся рэспубліканскі семінар

"Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства”.

Да ўдзелу ў семінары запрошаны метадысты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі, раённых вучэбна-метадычных кабінетаў; кіраўнікі метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі "настаўнік-метадыст”. У склад дэлегацыі Гродзенскай вобласці ўвайшла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА "Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа” Шведава-Юніцкая Вольга Віктараўна.

Да пачатку работы семінара удзельнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выстаў: "Жамчужыны педагагічных ідэй Гомельшчыны” і "Ад захаплення творчасцю – да захавання мовы”. Удзельнікам семінара былі прадстаўлены адрасы прадуктыўнага педагагічнага вопыту рэгіёна, завочна прадэманстравана фотагалерэя кабінетаў беларускай мовы, музеяў і музейных пакояў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, свят і пазаўрочных мерапрыемстваў. Аб далучэнні да роднай мовы праз творчую дзейнасць паведалі арганізатары выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Пленарнае паседжанне адкрыла Ждановіч Жанна Анатольеўна, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. Булаўкіна Ірына Уладзіміраўна, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, пазнаёміла ўдзельнікаў семінара са станам выкладання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі краіны.

Пытанні навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах "Беларуская мова” і "Беларуская літаратура” раскрыла Пінголь Інга Аляксееўна, навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Навукова-метадычнай установы "Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Аб удасканаленні педагагічнага майстэрства настаўнікаў праз павышэнне кваліфікацыі паведаміўАкушэвіч Андрэй Аляксандравіч,метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”.

Пасля пленарнага паседжання госці Гомельскай вобласці наведалі ўстановы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны”,

"Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С.Выгоцкага”.

Пад канец першага дня работы семінара ўдзельнікі наведалі музеі (філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярова, музей гісторыі горада Гомеля)

1 снежня республіканскі семінар працягнуў сваю работу на базе ДУА "Гімназія №36 г. Гомеля імя І.Мележа”, дзе былі заслуханы матэрыялы з вопыту работы вядучых педагогаў Гомельшчыны і адбыліся майстар-класы.

“Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства”.
“Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства”.
“Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства”.

 

Вернутся