Jz web - Развлекательный портал Скачать софт

Сеть учреждений образования представлена 28 учреждениями: 1 гимназия, 11 средних , 2 базовые, 10 дошкольных учреждений, 1 учреждение дополнительного образования, социально-педагогический центр с отделением социального приюта, центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации, воспитательно – оздоровительное учреждение образования "Лагерь "Дружба", работают 3 дома семейного типа. Наш адрес: 231103, Гродненская обл., г. Ошмяны, ул. Советская, 103 Электронный адрес: oshobr@mail.grodno.by Телефон/факс (1593)22164

  • Css Template Preview
  • Css Template Preview
  • Css Template Preview
  • Css Template Preview
  • Css Template Preview
Управлению образования Ошмянского райисполкома требуются на работу родители-воспитатели детского дома семейного типа, приемные родители.



































Оцените наш новый сайт
Отлично
Хорошо
Не плохо
Ужасно

 
Управление образования Ошмянского райисполкома » Информация » Ашмянскія школьнікі прымаюць удзел у рэспубліканскай акцыі “Сад надзеі”

Восень — прыгожая пара, якая дорыць светлы настрой, апошняе цяпло, прыемны водар астраў і вяргінь. Аднак асенняя пара — гэта яшчэ і час падсумавання, падвядзення вынікаў, збору ўраджаю.

Рэспубліканская акцыя "Сад надзеі” ахоплівае адукацыйныя ўстановы па ўсёй краіне. Дзякуючы акцыі, дзеці і моладзь вучацца быць руплівымі, гаспадарлівымі і адказнымі. Гэтай восенню зноў закіпела работа. Амаль у кожнай школе маецца свой сад і невялікі агарод, якія патрабуюць догляду і пільнага вока.

У Цудзенішскай сярэдняй школе вучні разам са сваімі педагогамі актыўна ўключыліся ў працу. Цэлыя мяхі чырванабокіх яблыкаў назбіраны маленькімі рупліўцамі. Настаўнікі адзначаюць, што школьнікі вельмі чакалі моманту, калі змогуць разам папрацаваць. Смех, жарты, жывыя зносіны – усё гэта дае сумесная праца, яна збліжае і аб’ядноўвае.

Выхаванцы Барунскай сярэдняй школы працуюць не толькі ў школьным садзе і агародзе, але яшчэ аказваюць дапамогу эксперыментальнай базе "Баруны”. Такі вопыт з’яўляецца вельмі важным і каштоўным для дзяцей, бо вучыць адказнасці за якасць сваёй працы.

А ў Гальшанскай сярэдняй школе паспяхова дзейнічае ўласная бізнес-кампанія, якая патрабуе пастаянных высілкаў і пільнага вока. Работа там кіпіць заўжды. Пасеў, пікіроўка, паліў, праполка, збор ураджаю – гэта толькі невялікае кола абавязкаў юных бізнесоўцаў. Ад якасці працы залежыць вынік. Гэта разумее кожны. Таму вучні імкнуцца як мага лепш выконваць свае абавязкі. Каля школы пасаджаны кусты і маладыя дрэўцы, таму тэрыторыя таксама не можа заставацца па-за ўвагай. Выхаванцы дапамагаюць збіраць ураджай, захоўваць чысціню і парадак на клумбах. Тэрыторыя каля школы дастаткова вялікая, аднак ніколі не бывае занядбанай.

Уключаюцца ў працу і гарадскія ўстановы адукацыі. Хтосьці працуе на прышкольнай тэрыторыі, прыводзячы яе ў належны стан, а хтосьці дапамагае гаспадаркам. Працоўнае выхаванне адыгрывае вялікую ролю ў агульным развіцці асобы, яно рыхтуе да самастойнага жыцця, фарміруе гаспадарлівасць і адказнасць. Рэспубліканская акцыя "Сад надзеі” дае штуршок кожнаму для развіцця працоўных навыкаў.

Ашмянскія школьнікі прымаюць удзел у рэспубліканскай акцыі “Сад надзеі”
Ашмянскія школьнікі прымаюць удзел у рэспубліканскай акцыі “Сад надзеі”
Ашмянскія школьнікі прымаюць удзел у рэспубліканскай акцыі “Сад надзеі”
Ашмянскія школьнікі прымаюць удзел у рэспубліканскай акцыі “Сад надзеі”

 

 

Вернутся