Jz web - Развлекательный портал Скачать софт

Сеть учреждений образования представлена 28 учреждениями: 1 гимназия, 11 средних , 2 базовые, 10 дошкольных учреждений, 1 учреждение дополнительного образования, социально-педагогический центр с отделением социального приюта, центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации, воспитательно – оздоровительное учреждение образования "Лагерь "Дружба", работают 3 дома семейного типа. Наш адрес: 231103, Гродненская обл., г. Ошмяны, ул. Советская, 103 Электронный адрес: oshobr@mail.grodno.by Телефон/факс (1593)22164

  • Css Template Preview
  • Css Template Preview
  • Css Template Preview
  • Css Template Preview
  • Css Template Preview
Управлению образования Ошмянского райисполкома требуются на работу родители-воспитатели детского дома семейного типа, приемные родители.



































Главное качество хорошего руководителя школы?
справедливость
чувство юмора
грамотность
мобильность и оперативность
креативность
исполнительность

 
Управление образования Ошмянского райисполкома » Информация » Адбылася ўрачыстасць да Дня настаўніка ў Ашмянскім РДК
0

Адбылася ўрачыстасць да Дня настаўніка ў Ашмянскім РДК

Автор: sasha   Просмотров: 43   Дата: 3-10-2022, 12:43

Дзень настаўніка – асаблівае і незвычайнае свята, бо яно нагадвае пра самаадданых людзей, якія выхоўваюць маладое пакаленне. Менавіта ў іх руплівых руках знаходзіцца будучыня нашай краіны. Педагогі клапоцяцца аб сваіх выхаванцах, падбадзёрваюць, запальваюць іх сэрцы, стымулююць да новых перамог. Гэта восеньскае свята закранае не толькі педагагічных работнікаў. Яно датычыцца кожнага чалавека, бо ў жыцці кожнага быў настаўнік, які аказаў уздзеянне на светапогляд і асобу цалкам.

Цёплым вераснёўскім днём у прасторнай зале мясцовага РДК сабраліся педагагічныя работнікі Ашмянскага раёна, якія самааддана працуюць ва ўстановах адукацыі. Канцэрт пачаўся з дэманстрацыі відэа з сардэчнымі віншаваннямі ад выхаванцаў. Пасля з віншавальным словам да прысутных звярнулася Наталля Іосіфаўна Станкевіч, намеснік старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта. Яна шчыра прывітала прысутных, пажадала кожнаму натхнення, энергіі і творчага запалу, а затым уручыла ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Людміла Еўдакімава, Ірына Буйніцкая, Ганна Амбражэвіч былі ўзнагароджаны. Акрамя таго,  граматамі былі адзначаны Таццяна Бізукойць, Крысціна Габрыяловіч, Віктар Дарашэвіч, Мікалай Федарэнка, а граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта была ўзнагароджана Валянціна Садоўская.

Добрасумленная і плённая праца начальніка ўпраўлення адукацыі Святланы  Баркоўскай заўважана і адзначана ганаровай граматай Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў, а Зоі Гусевай  – падзячным лістом.

Зала напоўнілася шчырымі апладысментамі. Кожны калектыў з гонарам сустракаў дыпламантаў. Шчырыя ўсмешкі, прыўзняты настрой, сяброўская атмасфера – усё гэта спрыяла адчуванню паўнаты свята. Маладыя спецыялісты і вопытныя педагогі, настаўнікі і выхавальнікі, метадысты і дырэктары ўстаноў сабраліся разам, каб паказаць адзінства і моц педагагічнага калектыву.

З віншавальным словам да прысутных звярнуўся Віктар Валянцінавіч Мацэвіч, начальнік Следчага камітэта. Ён пажадаў педагогам сіл, энергіі, добрых вучняў і новых перамог, а таксама ўручыў грамату педагогу-псіхолагу СШ №3 Вользе Міхайлавай.

Граматамі ўпраўлення адукацыі Ашмянскага райвыканкама адзначылі вялікую колькасць творчых, ініцыятыўных, закаханых у свой прадмет настаўнікаў і выхавальнікаў.

Сапраўдным падарункам для педагогаў сталі музычныя нумары, падрыхтаваныя іх выхаванцамі. У гэтым годзе напярэдадні прафесійнага свята быў рэалізаваны абласны чэллендж "Мова краіны маёй: пра настаўніка з любоўю”. Установы адукацыі нашага раёна прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Гледачам было прапанавана ацаніць вынік. Настаўнікі, выхавальнікі і школьнікі з замілаваннем чыталі вершы на роднай мове. Шчымлівыя, цёплыя, яны краналі кожнае сэрца.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся і Аляксей Казіміравіч Дэрвіс, старшыня прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. З яго рук ганаровыя граматы атрымалі Наталля Бабраўніцкая, Ала Крышаловіч, Наталля Галашэўская, Таццяна Бізукойць, Марына Свірская, Людміла Баркоўская.

Былі адзначаны і актыўныя ўдзельнікі арганізацыі "Белая Русь” Таццяна Гаштольд і Марына Швабовіч. Завяршылася мерапрыемства канцэртнай праграмай ад народнага тэатра эстраднага танца і песні "Імпульс”.

Настаўнік – чалавек, які вядзе сваіх выхаванцаў сцежкамі навукі, дабрыні і прыгажосці.

Адбылася ўрачыстасць да Дня настаўніка ў Ашмянскім РДК
Адбылася ўрачыстасць да Дня настаўніка ў Ашмянскім РДК
Адбылася ўрачыстасць да Дня настаўніка ў Ашмянскім РДК
Адбылася ўрачыстасць да Дня настаўніка ў Ашмянскім РДК
Адбылася ўрачыстасць да Дня настаўніка ў Ашмянскім РДК
Адбылася ўрачыстасць да Дня настаўніка ў Ашмянскім РДК
Адбылася ўрачыстасць да Дня настаўніка ў Ашмянскім РДК
Адбылася ўрачыстасць да Дня настаўніка ў Ашмянскім РДК

 

 

Вернутся