24 кастрычніка 2015 г. у г. Ліда прайшоў III абласны злёт народных музеяў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці. Ашмянскі раён прадстаўлялі 2 такіх музеі: народны гісторыка – краязнаўчы музей ім. Э.С. Корзуна ДУА "Гальшанская сярэдняя школа” (кіраўнік музея Корзун Я.І.) і народны музей гісторыі школы ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Ашмяны” (кіраўнік музея Ануфрыева Р. І.) Члены савета музея Гальшанскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у творчай праграме "За сівой завесай часу”. Вучні паказалі цікавае прадстаўленне на тэму: "Мы спадчыну нашчадкам беражом”, у якім адлюстравалі аповед пра школьны музей вуснамі гістарычных постацей Соф’і Гальшанскай і Паўла Стэфана Сапегі.