Восень. Вельмі прыгожая пара года, калі на дрэвах пануе
разнаколернасць фарбаў, а на клумбах гараць апошнія восеньскія кветкі… Калі
даволі халодныя ночы, месцамі з замаразкамі, змяняюцца днямі, па-летняму
цёплымі і сонечнымі… Калі нават кляновы ліст, павольна падаючы ў іскрыстую ад
расы траву, нагадвае: хутка — свята…Свята сапраўды прыгожае і прыемнае,
душэўнае і кранальнае. Адметнае.
Настаўніцкае.
5 кастрычніка педагогі
Ашмяншчыны адзначылі сваё прафесійнае свята - Дзень
настаўніка. Ён — асаблівы ў жыцці кожнага з іх. Для маладых спецыялістаў — першы віншавальны. Для
вопытных работнікаў — дзень прыемных стасункаў з вучнямі былымі і цяперашнімі.
Для тых, хто зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку, — вяртанне ў маладосць,
успаміны пра ўсіх-усіх сваіх выхаванцаў, пра доўгі шлях, які шмат разоў яны
праходзілі разам па Краіне ведаў.
Цёплыя словы падзякі за плённую працу, шчырыя віншаванні
настаўнікам выказалі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Анатольевіч
Саванец, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Святлана Мікалаеўна
Баркоўская, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай
Мікалаевіч Кунцэвіч. Сапраўдным падарункам да свята сталі музычныя нумары ў
выкананні вучняў і настаўнікаў.
Паважаныя настаўнікі, шаноўныя
класныя кіраўнікі, выхавацелі дашкольных устаноў, спецыялістты, метадысты
аддзела адукацыі, спорту і турызму, педагогі дадатковай адукацыі, педагогі –
арганізатары. Са святам вас! Самыя шчырыя віншаванні — тым, хто сёння працуе, і
тым, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку.



