Jz web - Развлекательный портал Скачать софт

Сеть учреждений образования представлена 28 учреждениями: 1 гимназия, 6 средних , 10 дошкольных учреждений, 7 учебно-педагогических комплексов школа-сад, 1 учреждение дополнительного образования,ДЮСШ, социально-педагогический центр с отделением социального приюта, центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации, работают 3 дома семейного типа. Наш адрес: 231103, Гродненская обл., г. Ошмяны, ул. Советская, 103 Электронный адрес: oshobr@mail.grodno.by

  • Css Template Preview
  • Css Template Preview
  • Css Template Preview
  • Css Template Preview
  • Css Template Preview
Управлению образования Ошмянского райисполкома требуются на работу родители-воспитатели детского дома семейного типа, приемные родители.


















































































Главное качество хорошего руководителя школы?
справедливость
чувство юмора
грамотность
мобильность и оперативность
креативность
исполнительность

 
0

Жнівеньская нарада

Автор: admin   Просмотров: 894   Дата: 31-08-2016, 14:32

30 жніўня канферэнц-зал Ашмянскага райвыканкама напоўніўся лепшымі настаўнікамі і выхавацелямі ўстаноў адукацыі разам з іх

кіраўнікамі на расшыраную раённую педагагічную нараду, на якой напярэдадні новага навучальнага года падведзены вынікі мінулага навучальнага года і вызначаны прыярытэтныя накірункі развіцця сістэмы адукацыі раёна на далейшае.

Сярод запрошаных прысутнічалі: старшыня Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Міраслаў Эдмундавіч Сарасек; дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Генадзьеўна Кучынская; старшыня раённага савета дэпутатаў Мікалай Уладзіміравіч Квяткевіч; намеснік старшыні Ашмянскага раеннага выканаўчага камітэта Аляксандр Анатольевіч Саванец; намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Алег Рыгоравіч Рахунок; старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Мікалаевіч Кунцэвіч; начальнік адзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Антонаўна Каханоўская; намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Ашмянскага райвыканкама – Валянціна Іванаўна Яўташук; першы сакратар Ашмянскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Вольга Леанідаўна Шыдлоўская; галоўны рэдактар раеннай газеты "Ашмянскі веснік” Ганна Мікалаеўна Давідовіч; кіраўнікі ўстаноў адукацыі, педагогі, выхавацелі, а таксама 44 таленавітых, дасведчаных, крэатыўных маладых педагогаў, якія робяць першыя крокі у такую цікавую і адказную прафесію, прафесію настаўніка, працягваюць сямейную традыцыю.

Нарада распачалася музычнай кампазіцыяй "Усе разам” у выкананні навучэнцаў сярэдніх школ горада, гімназіі № 1 г.Ашмяны, Кальчунскай сярэдняй школы, Ашмянскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. І гэта нездарма, бо толькі разам мы зможам пераадолець усе цяжкасці і перашкоды, разам можам дабіцца выніку.

З пачаткам навучальнага года прысутных павіншавалі выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 7 г.Ашмяны”. Маладых спецыялістаў павіншавала дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі "Цудзенішскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа” Марына Антонаўна Куліковіч.

Свае думкі на конт перспектыў развіцця адукацыі Ашмяншчыны выказаў старшыня Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Міраслаў Эдмундавіч Сарасек, намеснік начальнікаўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Алег Рыгоравіч Рахунок.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5 склікання Наталля Генадзьўена Кучынская.

Пад час канферэнцыі абмеркаваны пытанні далейшага развіцця сістэмы адукацыі Ашмянскага раена. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Святлана Мікалаеўна Баркоўская адзначыла, што для таго, каб максімальна адпавядаць запытам усіх слаёў і груп насельніцтва, забяспечыць гарманічнае развіццё і выхаванне асобы з улікам агульначалавечых каштоўнасцей і каштоўнасцей нацыянальнай культуры, адукацыя павінна бесперапынна развіваць і развівацца. Для гэтага раён мае ўсе неабходныя рэсурсы.

Вопытам і праблемамі ў накірунку мадэрнізацыі падзялілася Марына Валер’еўна Мельнікава, загадчык дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №6 г.Ашмяны”.

Абмеркавана пытанне аб развіцці лідарскага руху ва ўстанове адукацыі, з якім выступіла дырэктар па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №1 г. Ашмяны” Лянкоўская Ганна Раманаўна.

У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі адным з накірункаў дзейнасці з’яўляецца сістэмная работа установы па профільнаму навучанню і дапрызыўнай падрыхтоўцы. Аб гэтым паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №2 г.Ашмяны” Макей Алена Пятроўна.

Асаблівая увага на працягу года надавалася рабоце з раённым рэзервам кадраў. Рэзерв кадраў – стартавая пляцоўка для будучых кіраўнікоў. Да абмяркавання пытання далучылася настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай ўстановы адукацыі "Барунскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа” Мацкевіч Марта Іванаўна, якая з’яўляецца удзельнікам раеннай школы рэзерва кадраў.

Лепшым педагогам раёна уручаны ўзнагароды. За вынікову працу і значны асабісты ўклад у сістэму адукацыі раена Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны: дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі "Барунскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа” Станулевіч Франц Вацлававіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 1 г.Ашмяны” Готка Ірына Міхайлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 2 г.Ашмяны” Дваранская Вольга Сцяпанаўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 3 г.Ашмяны” Дабравольская Валянціна Сцяпанаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 3 г.Ашмяны” Яўдакімава Людміла Алегаўна. Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны Федарэнка Мікалай Паўлавіч, настаўнік музыкі, акампаніятар узорнага калектыву "Званочкі”, кіраўнік узорнага калектыву "Палёт” дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 1 г.Ашмяны”. Дыплом Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў уручаны Чарняцовай Валянціне Іванаўне – настаўніку матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 2 г.Ашмяны”, Рамулевічу Віктару Баляслававічу – трэнеру-выкладчыку вучэбна-спартыўнай установы "Ашмянская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа”. Шэрагу педагогаў раена ўручаны Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

Прыемны настрой прысутным падаравалі навучэнцы ўстаноў адукацыі горада: Захарэўская Ангеліна, Ігнатовіч Уладзіслаў (СШ №3); Жукоўская Валерыя, Шанько Вікторыя, Бражыцкая Юлія, танцавальны калектыў "Калінка” (СШ №2); Скароль Арцем (СШ №1), Кацярына Шуман - выпускніца установы адукацыі "Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт”, а зараз настаўнік англійскай мовы дзяржаўнай установы адукацыі " Сярэдняя школа № 1 г.Ашмяны” .
Вернутся